"Гомсельмаш" прадае ўжываную кітайскую тэхніку пад сваёй маркай

19/08/2022 - 06:31

"Гомсельмаш" прадае кітайскую тэхніку пад выглядам сваёй, гэта заўважыў сайт "Флагшток"

На сайце прадпрыемства ёсць раздзел па продажы ўжыванай сельскагаспадарчай тэхнікі. Там знайшліся і кітайскія ўзоры з лагатыпам беларускай кампаніі. Іх як мінімум два.

За 44,1 тысячы рублёў "Гомсельмаш" прапануе купіць 5-гадовы збожжаўборачны камбайн. Насамрэч ён выраблены кітайскай кампаніяй Zoomlion Heavy Industry Science and Technology.

Таксама на продаж выстаўлены рысаўборачны камбайн ZOOMLION 4LZ-2.5 Q 2017 года выпуску — за 26,5 тысячы рублёў. На гэтым камбайне замест лагатыпаў кітайскага вытворцы стаіць фірмовае найменне тэхнікі беларускага машынабудаўніка Palesse.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі