Гомельская епархія купіла на замежным аукцыёне грамату 1681 года

05/04/2023 - 13:03
Дакумент, які вярнуўся ў Беларусь / t.me/gomel_region_gov/

Гомельская праваслаўная епархія купіла на замежным аукцыёне грамату 1681 года. Адбылася яе афіцыйная прэзентацыя, піша @gomel_region_gov.

Сцвярджаецца, што гэта адзін з самых старажытных дакументаў, якія адносяцца да гісторыі Гомеля. У ім ідзе гаворка пра прызначэнне святара ў царкву ў мястэчку Гомель тагачаснага Рэчыцкага павета ВКЛ.

"Значэнне гэтага дакумента для гісторыі і культуры Гомеля і вобласці немагчыма пераацаніць, — кажа архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. — Падобныя дакументы захаваліся ў Беларусі ў адзінкавым асобніку".

t.me/gomel_region_gov/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі