"Гомельхлебпрам" зачыняе крамы ў абласным цэнтры

25/04/2016 - 18:31

ААТ "Гомельхлебпрам" зачыняе фірмовыя крамы ў абласным цэнтры. Як перадае БелаПАН, зачыненыя крамы "Каравай" (Валатоўская, 2) і "Сонечны" (Савецкая, 36). Пра магчымае закрыццё кажць таксама прадаўцы яшчэ трох крамаў, якія належаць "Гомельхлебпраму".

На прадпрыемстве ад каментароў адмаўляюцца.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у на месцы зачыненых хлебных размесцяцца фірмовыя мясныя крамы ад агракамбіната "Зара" (Мазырскі раён).

Раней паведамлялася, што "Гомельхлебпрам" скараціў працоўны графік да дзвюх гадзін у дзень. Адпаведны загад гендырэктар прадпрыемства Наталля Верамеева падпісала 5 сакавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі