Гомельцаў заклікаюць байкатаваць суседзяў / pixabay.com
Гомельцаў заклікаюць не кантактаваць са сваімі суседзямі, у якіх сваякі з'ехалі за мяжу. З такімі заклікамі да гараджан звяртаюцца маладыя людзі, якія абыходзяць кватэры гараджан. Пра гэта піша выданне "Позірк" са спасылкай на абазнаную крыніцу.
Падчас размовы маладыя людзі кажуць прыкладна так: “А вы ведаеце такіх? Для вас будзе лепш з імі не размаўляць і не падтрымліваць адносіны. А яшчэ затэлефануйце, калі ўбачыце побач з домам падазроныя машыны".
Маладыя людзі не называюць сябе. Можна меркаваць, што яны належаць да моладзевых атрадаў правапарадку, якія дзейнічаюць пры праўладным Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі.
Раней рэжым інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада) улады ўжывалі толькі для палітвязняў у месцах пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут