Гол Антона Сарокі ў браму зборнай Люксембурга (відэа)

12/10/2018 - 20:42

Футбольная зборная Беларусі ў пятніцу праводзіла найважнейшы матч у Лізе нацый. На мінскім стадыёне стадыёне "Дынама" дружына Ігара Крывушэнкі гуляла з Люксембургам, сваім самым нязручным сапернікам. Зборная Люксембурга была лідарам нашай групы з 6 ачкамі, у беларусаў было 4 ачкі.

На 43-й хвіліне гол забіў Антон Сарока. Лік у далейшым не змяніўся — 1:0. Беларусы з 7 ачкамі сталі лідарамі групы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі