Гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд хворы на рак

06/08/2017 - 15:33

Гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд хворы на рак. Пра гэта музыка абвясціў журналістам газеты Mail on Sunday. Паводле Вуда, дыягназ яму паставілі яшчэ ў траўні пасля абследавання ў доктара гурта. Неўзабаве пасля гэтага ён перанёс пяцігадзінную аперацыю па выдаленні часткі лёгкага.

70-гадовы Вуд распавёў, што перад аперацыяй развітаўся з роднымі і блізкімі. Паводле яго словаў, ён быў упэўнены, што памрэ. Папярэднія 50 год жыцця Вуд курыў адну цыгарэту за другой і кінуў нядаўна, у 68, перад нараджэннем у яго блізнятаў.

Роні Вуд грае з The Rolling Stones з 1974 года. Сёлета ўвосень гурт мае намер паехаць у еўрапейскае турне і Вуд прыме ўдзел у гастролях.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі