Гісторыя сталінскіх рэпрэсій па дзённіках супрацоўніка НКУС

22/05/2019 - 09:50

Пісьменніца Анастасія Зелянкова, вядомая як аўтарка кнігі гісторыі беларускага сексу “У ложку з беларусам”, завяршыла працу над новым творам. І калі вы чакалі, што Анастасія напіша працяг кшталту “У ложку з беларускай”, то вашым чаканням спраўдзіцца не выпадае. У сваёй новай кнізе “Дзённікі афіцэра НКУС” пісьменніца звяртаецца да тэмы сталінскіх рэпрэсій.

Што прымусіла аўтарку ўзяцца за творчую апрацоўку дзённікаў супрацоўніка ГПУ НКУС Іосіфа Ятчэні? Ці лёгка было пераключыцца з тэмы беларускай эротыкі на тэму сталінскіх рэпрэсій? Ці можна давяраць напісанаму ў дзённіках рэпрэсаванага супрацоўніка НКУС і як апісанае ў іх можна праверыць? Чаму для беларусаў і па сёння актуальная гэтая тэма?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае культуролаг, журналістка, даследчыца, пісьменніца Анастасія Зелянкова.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі