Гібель у Бярозаўцы: жанчына штурхнула суседку ў акно, бо тая наракала на жыццё

02/05/2019 - 10:58

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Бярозаўцы Лідскага раёна, дзе жанчына загінула ад рук суседкі. 

Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася ўдзень 1 траўня. Паводле звестак Следчага камітэта, жанчына пацярпела падчас канфлікту з суседкай і памёрла па дарозе ў лякарню. 

Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама паведаміла пра інцыдэнт больш падрабязна. Усё адбылося ў інтэрнаце па вуліцы Школьнай. На агульнай кухні тры жанчыны размаўлялі паміж сабой, але не сварыліся. Гаўбца на кухні няма, а за вакном нацягнутыя вяроўкі, на якіх сушыцца бялізна.

Каля 11:40 на гэтыя вяроўкі 44-гадовая жанчына вешала сушыць вопратку. Да яе падышла 50-гадовая суседка і стала скардзіцца на жыццё. Пры гэтым жанчына мімаходзь сказала, што хоча памерці. Суседка, якая вешала бялізну, не вытрымала скаргаў і штурхнула яе ў акно. У апошні момант яна зразумела, што натварыла, і паспела схапіць жанчыну за нагу, аднак не здолела ёе ўтрымаць. У руцэ засталася толькі шкарпэтка а суседка звалілася ўніз галавой з трэцяга паверху на бетон. Пазней яна памёрла ў машыне хуткай дапамогі.

На жанчыну пачалі крымінальную справу за забойства. 

Паводле звестак міліцыі, сур'ёзных канфліктаў паміж суседкамі раней не было, праблем з законам яны не мелі. Алкаголем жанчыны не злоўжывалі, хоць падчас здарэння абедзве былі нецвярозымі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі