Ігар Крывушэнка выклікаў у зборную Беларусі па футболе Дзяніса Лапцева, якога ў верасні сам і адлічыў за парушэнне спартовага рэжыму. Форвард “Шахцёра” тады з’явіўся на зборы ў нецвярозым стане і не мог трэніравацца.
Пасля заканчэння адборачнага цыкла да чэмпіянату свет свету 2018 года, у якім наша каманда заняла апошняе месца, Крывушэнка не выключыў магчымасці вяртання Лапцева ў зборную. Як бачым, трэнер сапраўды доўга не трымае крыўды і хутка адыходзіць.
Акрамя Лапцева ў галоўную каманду краіны на таварыскія матчы са зборнымі Арменіі і Грузіі выкліканыя яшчэ 22 футбалісты. У цэлым склад каманды мала чым адрозніваецца ад таго, што быў у апошніх гульнях. Збор працягнецца з 6 па 14 лістапада. Першы з двух выязных спарынгаў адбудзецца 9 лістапада ў Арменіі, а 13-га нашы згуляюць з Грузіяй.