Германія плануе спыніць імпарт расійскай нафты да канца 2022 года

20/04/2022 - 16:53

Да канца 2022 года Германія спыніць імпарт расійскай нафты. Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС гэтай краіны Анналена Бербак.

"Я дакладна і недвухсэнсоўна кажу: так, Германі таксама цалкам адмаўляецца ад імпарту расійскіх энергарэсурсаў. Да лета мы ўдвая скароцім імпарт нафты, а да канца года звядзем яго да нуля", — цытуе Reuters словы нямецкага міністра.

Сёння таксама стала вядома, што з 2023 года ад раійскага газу адмаўляецца Латвія. Раней пра гэта заявілі Літва і Эстонія. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі