Экс-канцлер Германіі Герхард Шродэр пакідае савет дырэктараў "Раснафты". Па словах палітыка, ён "не можа працягнуць свае паўнамоцтвы".
Шродэр — даўні сябра і лабіст пуцінскага рэжыму. У Германіі апошнім часам яго рэзка крытыкуюць за шчыльную сувязь з Расіяй і блізкасць да Крамля, якую ён захоўвае падчас вайны.
Напярэдадні Бундэстаг пазбавіў Шродэра прывілеяў, якія належалі яму як экс-канцлеру: зачынілі яго бюро і адмовіліся аплочваць супрацоўнікаў. Пры гэтым пенсія і ахова былі захаваныя.
Санкцыі супраць Шродэра прапанавалі ўвесці і дэпутаты Еўрапарламента. За рэзалюцыю пра гэта на сесіі ў Бруселі прагаласавалі 575 дэпутатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут