Гендырэктара "Лідсельмаша" затрымалі за карупцыю

22/02/2019 - 14:57

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Лідсельмаш". Пра гэта прэс-служба ведамства паведаміла ў сацыяльных сетках. 

Гендырэктара падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Яго ўзялі пад варту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі