Адразу ж хочам сказаць — курсы бясплатныя.
Да таго ж ёсць не толькі відэафармат, але і аўдыя: падкасты на сайце анлайн-платформы.
Калі ты свядома падыходзіш да самаразвіцця і лічыш, што гэта правільна — мець асабістае абгрунтаванае меркаванне, — тады анлайн-платформа Лятучага ўніверсітэта дакладна для цябе!
Стваральнікі і аўтары курсаў не бягуць за хайпавымі тэмамі і не ствараюць чарговы відэа-курс па модным пытанні. Лятучы ўніверсітэт робіць нестандартныя аўтарскія курсы на няпростыя тэмы, пасля прагляду якіх ты дакладна зможаш адстаяць сваю пазіцыю. А калі дабярэшся да дадатковых матэрыялаў — стаць экспертам ці эксперткай.
Вось некаторыя тэмы, па якіх ты можаш дасягнуць новага лэвэлу.
Ведаеш, што такое Open Data і можаш працытаваць Хартыю адкрытых даных па памяці? І нават у гэтым выпадку табе будзе цікава даведацца: хто і як можа атрымаць выгаду ад Open Data, хто і як збірае і ацэньвае даныя, што думаюць эксперты пра становішча з Open Data у свеце ды ў нас і шмат чаго яшчэ.
Big brother is watching you!
Гуманітарная веда можа быць не менш дакладнай за тэхнічную, якая таксама працуе з допускамі і імавернасцямі, з нявызначанасцю. Але тэхнары гэтага не палохаюцца, бо ўмеюць лічыць.
Будзем разбірацца, як можна “лічыць” складаныя гуманітарныя сістэмы ды схемы.
Як выяўляецца сутнасць жыцця і смерці? Медыцынскі "сіндром бога"— to will or not to will. Гарвардскі крытэр смерці — ці актуальны пры цяперашнім узроўні медыцыны? Эўтаназія, сурагатнае мацярынства — этычна, але антырэлігійна?
І гэта мы толькі пачалі пералік! Адразу ж падкрэслім — не надта кароткі курс, але ж пагадзіцеся, у двух словах пра такія пытанні не расказаць.
Lifehack — павяліч хуткасць прайгравання відэа, калі схопліваеш на хаду.
Па-першае, калі ты абмяркоўваў Грэту Тунберг — гэта твая тэма.
Па-другое, у Беларусі не ўсё так блага, трэбы толькі не дазваляць руйнавацца ўжо створанаму ды планамерна дадаваць новае.
Па-трэцяе, паслухай курс — у ім вельмі файна выкладзены ўсе пытанні. Ды ў дадатак там шмат малюнкаў і прыкладаў — усё як нам падабаецца.
Плануеш майніць біткойны, гуляць на біржы ці ў цябе проста ёсць свае асабістыя грошы? Тады табе дакладны трэба паглядзець гэты курс! З аднаго боку, ты зразумееш, як усё складана, а з другога — пачнеш разбірацца ва ўсёй глабальнай схеме.
Ты калі-небудзь параўноўваў палітыку з працай па стварэнні маляванага мульціка? А можаш сказаць, калі сітуацыя становіцца палітычнай? Ці хочаш разабрацца ў палітычных знаках і сімвалах, у паліттэхналогіях?
Пераходзь па спасылцы. Але папярэджваем — курс-чэлендж! Курс не для ўсіх, але для кожнага!
Можаш, як Пракапеня, расказаць, што б ты змяніў/ла ў сістэме адукацыі? Ці лічыш, што павышэнне заробку настаўнікам вырашыць усе пытанні? Ці ўпэўнена, што ані школа, ані ўніверсітэт не змогуць падрыхтаваць чалавека да сучаснага жыцця?
Чаму і што не так у нас і ў свеце — давай разбірацца.
Існуе рубеж, пасля якога чалавецтва кожны раз спараджае рэпрэсіўныя механізмы кіравання. Дык ці ёсць мяжа магчымасцям чалавека ствараць “новы парадак”? Ці можна сканструяваць нацыю?
Адзін з самых глыбокіх і сур’ёзных курсаў. Крыху болей за гадзіну — і ты зможаш зрабіць аналіз сацыяльна-палітычнай рэчаіснасці па The Lord of the Rings.
Часам кажуць, што сучасны чалавек — гэта чалавек, які гуляе. Ды ўвогуле “ўвесь свет — гульня”. А як насамрэч?
Чым адрозніваюцца бізнесовыя гульні ад гульняў жывога дзеяння ды моўных? Да чаго тут тэатр? Паспрабуй разабрацца.
Ці з'яўляюцца каштоўнасцю для гісторыі асабістыя ўспаміны? Ці змогуць нашыя с табой успаміны ўдакладніць афіцыйна прыняты гістарычны факт?
Шчыра скажам, на апошніх дзвюх лекцыях мы амаль не стрымалі эмоцыі. Другая сусветная, Чарнобыль і калектывізацыя, як гэта расказваюць сведкі — вельмі кранальна!
Не было ані Адама, ані Евы. Дый яблык — зусім не яблык! Версій стварэння свету ў Бібліі цэлых дзве! Ды наогул, перакласці навукоўцы могуць далёка не ўсе словы і фразы.
Што чалавецтва насамрэч ведае пра Біблію, калі адкінуць увесь царкоўны маркетынг?
Чаму Гарадавы гэта не помнік, а зарослы падмурак замка — помнік?
Будаўнічая рэканструкцыя vs навуковая рэканструкцыя. Пасля аднаўлення гістарычнага помніка — што мы атрымліваем: арыгінал альбо новы помнік?
Разбіраемся з нашай і вашай спадчынай.
Фух! Мы расказалі амаль пра ўсе курсы, акрамя курсаў па дызайне, гісторый фатаграфіі, Кнізе Роду, філасофіі гісторыі. Калі цікавішся гэтымі тэмамі — яны твае!
І апошняе: сачы за далейшым развіццём платформы — такія курсы ствараюцца не хутка. Але нешта новае дакладна будзе з'яўляцца.
Сачы за навінамі на сайце. Слухай курсы ў нашых падкастах. Пампуй аўдыя на Soundcloud.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.