7 студзеня ў жаночай гонцы на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі беларуская біятланістка Ганна Сола заваявала срэбраны медаль (2 промахі).
Першае месца заняла нарвежка Марта Ройселанд. А на трэцім апынулася францужанка Жулія Сімон, якая фінішавала адначасова з беларускай.
Чацвёртае месца дасталася нашай суайчынніцы Дзінары Алімбекавай (у яе таксама два промахі).
Пяты этап Кубка свету праходзіць у нямецкім Аберхофе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут