Гандаль Беларусі з іншымі краінамі скарачаецца

13/09/2022 - 09:27
Праз санкцыі была сур'ёзна парушаная звыклая лагістыка дастаўкі грузаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

За сем месяцаў 2022 года знешнегандлёвы абарот тавараў у Беларусі скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 6, 7%, паведамляе рэсурс "Позірк" са спасылкай на дадзеныя Белстата. Сур'ёзна прасеў імпарт — амаль на 10%, але скараціліся і экспартныя пастаўкі беларускіх тавараў за мяжу.

Скарачэнне знешняга гандлю, асабліва імпарту, адбываецца на фоне сур'ёзных заходніх санкцый. Абмежаванні супраць Беларусі пачалі ўводзіць яшчэ ў 2020 годзе — тады за здушэнне пратэстаў. Наступнай падставай для ўвядзення санкцый стала прымусовая пасадка ў Мінску самалёта Ryanair. Сёлета Беларусь яшчэ больш абвастрыла сітуацыю сваім саўдзелам ў расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі