Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе аштрафаваны за няправільную паркоўку

20/11/2015 - 18:31

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч аштрафаваны за няправільную паркоўку. Ён стаў парушальнікам у Кіеве і мусіў заплаціць 510 грывен (крыху больш за 20 долараў). Пра гэта паведамляе ў Facebook кіеўская паліцыя.

Адзначаецца, што чырвоны Mercedes Coupe быў прыпаркаваны на вуліцы Саксаганскага на месцы, прызначаным для грамадскага транспарту. Паліцэйскім давялося чакаць вяртання кіроўцы, які адлучыўся. У машыне быў пасажыр. Хацкевіч пагадзіўся, што парушыў правілы і заплаціў штраф.

Як вядома, Хацкевіч да таго, як стаў галоўным трэнерам беларускай зборнай, працаваў у Кіеве ў структуры ФК "Дынама". Ва ўкраінскай сталіцы жыве яго сям'я.

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі расказаў, як яго абшукала міліцыя

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі