Галоўчанка: Усебеларускі народны сход можа адбыцца ў студзені-лютым 2021-га

27/10/2020 - 12:52

Усебеларускі народны сход можа адбыцца ў студзені-лютым 2021-га. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі. Аднак сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса можа паўплываць і на тэрміны, і на фармат мерапрыемства. Аргкамітэт яшчэ не сфармаваны, паведамляе БЕЛТА.

Па словах Галоўчанкі, плануецца на сходзе разглядаць два галоўныя блокі пытанняў: грамадска-палітычнага развіцця краіны і сацыяльна-эканамічнага.

Лукашэнка на згаданай нарадзе паабяцаў, што "усё будзе так... як вырашыць толькі беларускі народ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі