Гаджэты, гадзіннікі, касметыка. "Яндэкс" склаў топ падарункаў на Новы год

27/12/2017 - 08:27

Аналітыкі "Яндэкс.Касы" высветлілі, што купляюць жыхары Беларусі перад Новым годам. Улічваліся плацяжы жыхароў Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва, Віцебска і іншых гарадоў краіны, зробленыя з 11 па 19 снежня ў 2017 і (для параўнання) у 2016 годзе. 

Топ-5 навагодніх падарункаў, хутчэй за ўсё, будзе выглядаць так:
— смартфоны, гаджэты, бытавая тэхніка;
— гадзіннікі, ювелірныя ўпрыгажэнні, біжутэрыя;
— касметыка, парфумерыя;
— тавары для дома;
— сувеніры.

Па назіраннях "Яндэкса", жыхары Беларусі пачалі часцей заказваюць навагоднія падарункі праз інтэрнэт. У параўнанні са снежнем 2016 года сёлета колькасць онлайн-пакупак дзіцячых тавараў вырасла ў 19 разоў. Касметыка і парфумерыя паказалі рост у 15 разоў, смартфоны, гаджэты і бытавая тэхніка — у 10 разоў.

У 2017 годзе беларускія карыстальнікі "Яндэкс.Касы" выбіраюць больш дарагія навагоднія падарункі, чым летась. Сярэдні чэк за дзіцячыя тавары за год вырас 4,5 раза, за касметыку і парфумерыю вырас у 1,8 раза, за сувеніры — у 1,7 раза. А вось на касметыку і парфумерыю беларусы выдаткоўваюць у сярэднім столькі ж, колькі і пры канцы мінулага года, — каля 341 беларускага рубля. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі