G20 дамовілася ачышчаць сусветны акіян ад пластыкавага смецця

16/06/2019 - 14:37

Міністры энергетыкі і экалогіі G20 падчас нарады ў японскім Каруідзава дамовіліся стварыць міжнародную структуру, якая будзе займацца праблемай засмечвання пластыкам сусветнага акіяну. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на сумесную заяву міністраў.

Краіны "Вялікай дваццаткі" пагадзіліся аб'яднаць намаганні для скарачэння аб'ёмаў пластыкавага смецця, а таксама абменьвацца звесткамі аб дасягнутых выніках.

Паводле звестак ААН, у свеце штогод з'яўляецца каля 300 млн тон пластыкавага смецця, прыблізна 8 млн тон з іх трапляе ў сусветны акіян.

Сустрэча ў Каруідзаве з'яўляецца часткай падрыхтоўкі да саміту "дваццаткі", які пройдзе 28—29 чэрвеня ў горадзе Осака. Разглядаліся таксама пытанні энергетычнай бяспекі і стабільных паставак вуглевадародаў.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі