Фядута пра датэрміновыя выбары: Жыць стала горш, Лукашэнка няўпэўнены

11/10/2015 - 10:30

На ўкраінскім радыё “Вести” у гасцях у журналіста Паўла Шарамета выступіў палітолаг Аляксандр Фядута. Адказваючы на пытанне наконт датэрміновага галасавання, Фядута адзначыў рэзкае падзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі.


Аляксандр Фядута: "У краіне стала горш жыць. Цэны зашкальваюць. Галоўны сапернік Лукашэнкі — эканоміка. У краіне з кожным годам усё горш жыць, пры тым, што Беларусь — мірная краіна. Для параўнання: у суседняй Украіне, дзе ідзе вайна, усё роўна цэны ніжэйшыя. Ён прызвычаіўся да высокага рэйтынгу, таму і патрэбная яўка, каб прадэманстраваць гэта самому сабе".


Яўка на датэрміновым галасаванні на гэтых выбарах склала 36%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі