Футбольная зборная Украіны выбыла з чэмпіянату Еўропы

26/06/2024 - 20:12

Зборная Украіны выбыла з Еўра-2024 / УЕФА

Зборная Украіны на фуутбольным чэмпіянаце Еўропы не змагла пераадолець групавы этап і выйсці ў плэй-оф.

Украінцы гулялі ў квартэце "Е". Перад апошнім турам усе каманды групы мелі па тры ачкі. Пры гэтым у зборнай Украіны была найгоршая розніца мячоў. Выхад у плэй-оф камандзе магла гаратнаваць толькі перамога. Аднак сустрэча Украіна — Бельгія скончылася ўнічыю — 0:0. Іншая сустрэча ў групе таксама скончылася ўнічыю: каманды Славакіі і Румыніі згулялі з лікам 1:1. Усе каманды групы атрымалі па чатыры ачкі.

У выніку зборная Украіны пакідае Еўра-2024. На гэта паўплывала буйная параза на старце чэмпіянату ад румын (0:3).

Беларуская тэлевізія праігнаравала ўсе матчы з удзелам украінскай каманды. Ніякіх тлумачэнняў на гэты конт не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі