Футбольная зборная Беларусі заняла 79-е месца ў рэйтынгу ФІФА

12/04/2018 - 11:08

У новым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) зборная Беларусі па футболе заняла 79-е месца. У сакавіцкім рэйтынгу нашыя футбалісты былі на 93-м. Такім чынам, каманда Ігара Крывушэнкі за месяц палепшыла сваё становішча на 14 прыступак і мае цяпер 410 ачкоў.

Удалося гэта дзякуючы двум выязным перамогам над зборнымі Азербайджана (1:0) і Славеніі (2:0). Наступную гульню зборная правядзе 6 чэрвеня ў Брэсце — яе суперніцай будзе каманда Венгрыі, якая займае цяпер 50-ю пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА. 9 чэрвеня беларуская каманда ў Тампэрэ будзе гуляць супраць Фінляндыі (63-е месца ў рэйтынгу ФІФА).

Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 17 траўня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі