Футбольная зборная Беларусі паедзе ў Манаму

04/02/2022 - 12:01

Футбольная зборная Беларусі ў сакавіку правядзе два таварыскія матчы ў Манаме ў Бахрэйне. Як паведамляе федэрацыя футбола, сапернікамі будуць зборныя Індыі (26 сакавіка) і Бахрэйна (29 сакавіка).

Як не дзіўна, а Бахрэйн у рэйтынгу FIFA знаходзіцца вышэй за Беларусь — адпаведна 91-е і 94-я месцы. Індыя займае 104-ы радок.

twitter.com/belarusff

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі