Футбалісты мінскага "Дынама" абыгралі "Смаргонь"

14/05/2021 - 19:49

14 траўня адбыліся два матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" абыграла "Смаргонь" — 2:0. Галы на рахунку Аблая Мбэнга (10-я хвіліна) і Уладзіслава Ложкіна (65-я). У іншым матчы мазырская "Славія" ў Магілёве абыграла рэчыцкі "Спадарожнік" — 2:0.

"Дынама" з 20 ачкамі знаходзіцца на другім месцы. Лідыруе ў першынстве салігорскі "Шахцёр" — 24 ачкі. У суботу гарнякі гуляюць у гасцях з "Нёманам". БАТЭ, які з 17 ачкамі на трэцім месцы, таксама 15 траўня прымае брэсцкі "Рух".

Расклад матчаў 9-га тура / @bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі