Футбалістаў "Тарпеда-БелАЗ" адправілі ў калгас — збіраць камяні

16/08/2023 - 07:58

Футбалісты "Тарпеда-БелАЗ" збіраюць камяні ў калгасе / ФК "Тарпеда-БелАЗ"

Футбалісты клуба "Тарпеда-БеЛАЗ" з Жодзіна правялі ўчорашні дзень у палях СВК "Першамайскі" — збіралі камяні. Выданне "Мінская праўда" піша, што камяні разам з гульцамі цягалі і прадстаўнікі трэнерска-адміністрацыйнага штаба. Сабралі чатыры прычэпы. За дзень і на спякоце. Якім чынам футбалістаў пераканалі выйсці на гэтае поле, не паведамляецца. У артыкуле толькі гаворыцца, што "тарпедаўцы такім чынам вырашылі ўнесці свой сціплы ўклад у харчовую бяспеку краіны".

СВК "Першамайскі" — адзін з актываў БелАЗа. Аўтар артыкула таксама выказаў надзею, што "працоўная тэрапія дапаможа камандзе перапыніць бязвыйгрышную серыю ў афіцыйных матчах". Бліжэйшы матч у "Тарпеда-БелАЗ" — у суботу. У рамках чэмпіянату Беларусі каманда згуляе з "Белшынай". Зараз жодзінская каманда знаходзіцца на трэцім радку ў турнірнай табліцы чэмпіянату.

Футбалісты сабралі чатыры прычэпы камянёў / Тут і далей фота ФК "Тарпеда-БелАЗ"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі