Футбаліст з COVID-19: дактары казалі, каб ішоў дахаты, бо ў мяне "ўсё добра"

10/07/2020 - 14:42

Футбаліст каманды першай лігі "Гомель" 33-гадовы Руслан Юдзянкоў у Instagram распавёў пра тое, як змагаецца з каранавірусам і як усё пачыналася. Ён хварэе з 2 ліпеня, з COVID-19 ужо восем дзён.

"Я сутыкнуўся з сітуацыяй і цяпер разумею, што калі б я не настаяў зрабіць сабе КТ, то цяпер трэніраваўся б з усімі і заражаў іншых, — піша Юдзянкоў. — Гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, бо мы павінны быць у адказе не толькі за сваё жыццё, [але] і за жыццё іншых... Хоць усе дактары ў адзін голас казалі: "Ідзі дахаты, у цябе ўсё добра, КТ табе не трэба, тэст таксама. Ты не падобны на хворага".

Футбаліст кажа, што адчувае сябе добра. Адзінае — па-ранейшаму баліць галава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі