Футбаліст "Віцебска" выбачыўся за расісцкія выказванні

05/11/2025 - 09:46

Валерый Гарбачык і Крысціян Інтсоен / sports.ru

Форвард футбольнага клуба "Віцебск" Валерый Гарбачык сустрэўся з камерунскім легіянерам "Смаргоні" Крысціянам Інтсоенам. Ён папрасіў прабачэння за тое, што "не стрымаў эмоцый" і дазволіў сабе расісцкія выказванні.

Раней паведамлялася, што падчас гульні Гарбачык назваў саперніка "чорным шымпанзэ".

"Шчыра, нават не памятаю, што гаварыў. Эмоцыі захліснулі, пасля гэтага ўбачыў перад сабой "чырвонае святло", — згадвае пра інцыдэнт Гарбачык.

Футбаліст кажа, што моцна перажывае праз гэты эпізод, бо падвёў каманду і можа атрымаць дыскваліфікацыю.

На пытанне, ці спаў ён уночы, Гарбачык адказаў так: "Можна сказаць, не спаў наогул. Спадзяюся пазбегнуць вялікай дыскваліфікацыі. Паглядзім, што суддзя скажа на пасяджэнні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі