Футбаліст Аляксандр Юрэвіч завяршыў гульнявую кар'еру

25/01/2017 - 15:43

Вядомы футбаліст Аляксандр Юрэвіч завяршыў гульнявую кар'еру. Пра гэта распавёў салігорскі ФК "Шахцёр", за які апошнім часам выступаў спартовец.

За час выступаў у вышэйшай лізе Беларусі Юрэвіч сем разоў выйграваў чэмпіянат краіны (2005, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013), тройчы падымаў над галавой Кубак (2003/04, 2009/10, 2013/14) і двойчы Суперкубак краіны (2010, 2011).

32 разы спартовец выступаў у матчах за зборную краіны. А ў чэмпіянатах Беларусі ён з'яўляецца лідарам па колькасці праведзеных сустрэч — 484.

Дарэчы, скончыўшы гульнявую кар'еру, Юрэвіч не сыходзіць з футбола. Паведамляецца, што ён застаецца ў структуры ФК "Шахцёр" і будзе атрымоўваць трэнерскую адукацыю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі