Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі / АР
Мірныя перамовы па Украіне пры ўдзеле ЗША зайшлі ў тупік і сходзяць на нішто, паколькі Трамп страціў да іх цікавасць і заняты выключна Іранам, піша Financial Times.
Выданне спасылаецца на размову з чатырма дыпламатамі ЕС. Адзін з іх адзначае, што перамоўны працэс фактычна знаходзіцца ў "небяспечнай зоне".
"Блізкі Усход сур'ёзна пераарыентаваў палітычную ўвагу з Украіны. Для нас і для Украіны гэта катастрофа", — кажа суразмоўца выдання.
На думку дыпламатаў, Расіі такі паварот падзей вельмі выгадны. У дачыненні да Крамля ЗША раней прыпынілі некаторыя санкцыі. Рост цэн на нафту прыносіць Расіі 150 млн долараў дадатковага прыбытку. Амерыканскія боепрыпасы, неабходныя Кіеву, з кожным днём выкарыстоўваюцца ў Іране. У такіх умовах можна ўстрымлівацца ад крытыкі Вашынгтона і працягваць заваёўваць Украіну.
Апошнія трохбаковыя мірныя перамовы прайшлі ў Жэневе месяц таму. Чарговы раунд павінен быў адбыцца 5 сакавіка ў Абу-Дабі, але яго адклалі праз вайну ў Іране.
Згодна Уладзіміру Зяленскаму, новая трохбаковая сустрэча запланавана на наступны тыдзень. Але яна можа не адбыцца, бо расіяне не гатовыя ляцець у Амерыку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут