Сцяг Еўрасаюза / pixabay
Больш 5,7 млн грамадзянаў Украіны з'ехалі ў краіны Еўрасаюзу з пачатку вайны, паведамляе Агенцтва ЕС па бяспецы вонкавых межаў Frontex. Пры гэтым за той жа перыяд каля 2,8 млн украінцаў прыахалі з краін Еўрасаюзу ва Украіну.
За апошні тыдзень з Украіны выехала прыкладна столькі ж асоб, колькі вярнулася туды — больш за 230 тысяч чалавек.
“Колькасць украінцаў, якія заязджаюць у ЕС з Расіі і Беларусі, застаецца сталай. З 8 па 14 чэрвеня каля 1470 грамадзянаў Украіны прыбылі ў ЕС праз Беларусь і 7400 — праз Расію”, — паведамляе агенцтва.
Маршруты ўкраінскіх уцекачоў асочваюць 278 супрацоўнікаў Frontex, якія працуюць у краінах, што мяжуюць з Украінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут