Францыя таксама масава высылае расійскіх дыпламатаў. Гаворка ідзе пра 35 чалавек, дзейнасць якіх супярэчыць інтарэсам бяспекі гэтай краіны, паведамляе bfmtv.com. Раней Германія аб'явіла пра высылку 40 расійскіх дыпламатаў.
Парыж і Берлін адрэагавалі на факты масавых забойстваў мірных жыхароў у Кіеўскай вобласці Украіны расійскімі вайскоўцамі. Чакаюцца новыя санкцыі ЕС супраць Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут