Францыя стала першай паўфіналісткай чэмпіяната свету па футболе ў Расіі

06/07/2018 - 17:04

У першым чвэрцьфінале ЧС па футболе зборная Уругвая прайграла зборнай Францыі з лікам 0:2. Французы мелі перавагу цягам усяго матча — не ў апошнюю чаргу таму, што адзін ў лідараў уругвайскай каманды, Эдынсан Каваньі, праз траўму ўсю гульню прасядзеў на лаўцы запасных.

Французы забілі ўругвайцам па адным голе ў кожным тайме. Спачатку на 40-й хвіліне Варан дакладна прабіў галавой пасля навеса ў штрафную. А на 61-й хвіліне варатар зборнай Уругвая Муслера не ўтрымаў мяч у руках пасля ўдара Антуана Грызмана.

Увечары 6 ліпеня ў другім чвэрцьфінале згуляюць зборныя Бразіліі і Бельгіі. Пачатак матча ў 21:00 па беларускім часе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі