Французскія медыкі з Інстытута кагнітыўных навук у Ліёне здолелі вярнуць да жыцця чалавека, які 15 гадоў прабыў у коме, піша БЕЛТА са спасылкай на Current Biology.
У 20-гадовым узросце малады чалавек трапіў у ДТЗ, дзе атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Яна і стала прычынай каматознага стану. "Абудзіць" пацыента дактары здолелі дзякуючы электрычнай стымуляцыі блукаючага нерва.
Пасля абуджэння 35-гадовы пацыент ужо дэманструе рэакцыю на словы і дзеянні навакольных людзей. Таксама ён можа рабіць самыя простыя рухі.