Фотафакт: вялізная чарга школьнікаў у мінскай паліклініцы

13/09/2021 - 09:42
Да 30 чалавек чакаюць прыёму ў адзін кабінет​

У калідоры мінскай 36-й дзіцячай паліклінікі стаяць вялікія чэргі. Як патлумачыла мама аднаго са школьнікаў, прычына ў тым, што пакінуць захварлае дзіця дома на пару дзён пад заяву бацькоў больш нельга. Патрэбная даведка.

У чарзе толькі да аднаго педыятра — каля 30 чалавек, у тым ліку з тэмпературай і кашлем. Магчымасці захоўваць дыстанцыю няма.

Педыятры просяць па магчымасці не выклікаць лекараў на дом, а прыходзіць у паліклініку

Бацькі кажуць, што выклікаць лекара на дом таксама праблематычна. Педыятры просяць па магчымасці прыводзіць дзяцей у паліклініку, нават з тэмпературай. Таму што яны не паспяваюць дайсці да ўсіх хворых.

З новага навучальнага года ў мінскіх школах увялі цэлы шэраг новых правілаў: на ўваходах з'явіліся турнікеты і супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС, а бацькам забаранілі заходзіць у школу без узгаднення з адміністрацыяй навучальнай установы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі