Фотафакт: у Бабруйску з’явілася коннае таксі

11/08/2017 - 08:47

У Бабруйску з’явілася коннае таксі. Як піша “Вячэрні Бабруйск”, вясковец удасканаліў воз, пафарбаваў яго, паставіў сядзенні са старых аўтамабіляў і вырашыў вазіць людзей. Ён нават распрацаваў гарадскі маршрут, але можа па жаданні кліента завезці яго дахаты ці да рэчкі, каб пакупацца. Але коннае таксі пакуль не карыстаецца папулярнасцю, штодня яго паслугамі карыстаецца 4-5 чалавек.

Тым часам бабруйскія падаткавікі папярэджваюць, што каб займацца такой дзейнасцю, вяскоўцу трэба зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам і плаціць штомесячны падатак. Інакш яго могуць аштрафаваць ці нават забраць “транспартны сродак”.

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі