Фотафакт: рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" на парадзе ў Мінску

03/07/2016 - 13:58

3 ліпеня на ваенным парадзе ў Мінску з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадэманстравалі рэактыўную сістэму залпавага агню "Паланэз". Гэтую найноўшую распрацоўку беларускага ваенна-прамысловага комплексу называюць "самай магутнай зброяй беларускай арміі".

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе адзначыў, што наяўнасць "Паланэзу" ў беларускім войску "з'яўляецца найважнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання ад спробаў размовы з нашай краінай з пазіцыі сілы".

Як вядома, ракеты адной баявой машыны РСЗА "Паланэз" здольныя адначасова наносіць кропкавыя ўдары па васьмі аб'ектах. Удары могуць наносіцца на адлегласць да 200 км (пасля запланаванага ўдасканалення — да 300 км).

Як праходзіў ваенны парад у Мінску (фотарэпартаж)

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі