Фотафакт: Луіс Суарэс атрымаў "Залатую буцу"

20/10/2016 - 17:48

Луіс Суарэс атрымаў "Залатую буцу". Нападаючы "Барселоны" — найлепшы бамбардзір еўрапейскіх футбольных чэмпіянатаў. У мінулым сезоне ўругваец забіў 40 мячоў. Адзначаецца, што для вызначэння пераможцы выкарыстоўваюцца спецыяльныя каэфіцыенты, якія ўлічваюць узровень розных нацыянальных ліг. У Суарэса аказалася найбольш ачкоў.

Падчас атрымання "Залатой буцы" Суарэс згадаў пра сваю каманду і сваіх таварышаў, без якіх не змог бы дасягнуць такога выніку. Футбаліст выказаў спадзяванне, што зможа закончыць кар'еру менавіта ў "Барсе".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі