Фотафакт: каля кватэры, якая гарэла, павесілі трэці білборд супраць курэння

01/08/2016 - 17:31

У Мінску каля кватэры, у якой адбыўся пажар, павесілі трэці білборд супраць курэння. Гэтае фота Uladzimir Parr зрабіў на скрыжаванні вуліц Бяды і Някрасава, ды выклаў у Facebook. На білбордзе змешчаны заклік спыніць курэнне ў ложку.

Як паведамляла Еўрарадыё, кватэра на 6-м паверсе ў шматпавярховіку справа ад дома, на якім павесілі банер, гарэла ўдзень 5 сакавіка. Ратавальнікі тады выратавалі 5 чалавек, 12 чалавек эвакуявалі, пацярпелых не было. На фота пажару можна пабачыць, што ў той час на сцяне дома былі два аднолькавыя білборды. Цяпер іх стала тры.

Фота: Twitter
Фота: Facebook

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі