Фотафакт: чарга ў Мінску па білеты на матч БАТЭ — "Рома"

22/09/2015 - 07:41

У аўторак, 22 верасня, у продаж паступяць больш за 700 квіткоў на футбольны матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і італьянскай "Ромай". Ён пройдзе 29 верасня на "Барысаў-Арэне". Раней квіткі на ўсе хатнія матчы барысаўчан былі імкліва прададзеныя, аднак УЕФА адмовілася ад сваёй квоты.

А 10-й гадзіне квіткі пачнуць прадаваць у касах "Барысаў-Арэны" і ў офісе "Цікетпро" ў Мінску. Яшчэ за некалькі гадзінаў каля апошняга пачалі збірацца заўзятары. Там утварылася чарга — каля 200 чалавек. Дарэчы, у адныя рукі будзе прадавацца не больш за два квіткі.

Фота: Еўрарадыё

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі