Фотафакт: Ахова Кім Чэн Ына бегла вакол браніраванага аўтамабіля

27/04/2018 - 10:14

Незвычайнае відовішча трапіла на фота і відэа падчас перамоваў кіраўнікоў Паўднёвай і Паўночнай Карэяў. 

Пасля завяршэння першай часткі перамоваў кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын адправіўся на абед на сваім браніраваным лімузіне Mercedes S600. Журналісты зафіксавалі, як аўтамабіль з усіх бакоў прыкрываюць 12 целаахоўнікаў, якія проста бягуць плобач з ім. 

Перамовы працягнуцца ў другой палове дня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі