Фомачкіна, які на адкрыцці Паралімпіяды нёс расійскі сцяг, пазбавілі акрэдытацыі

08/09/2016 - 14:52

Прадстаўніка беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе Андрэя Фомачкіна пазбавілі акрэдытацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта.

“У чацвер раніцай, 8 верасня, адмянілі акрэдытацыю асобе, якая несла расійскі сцяг у складзе беларускай дэлегацыі падчас цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды мінулай ноччу”.

У паведамленні падкрэсліваецца, што гэтую асобу хутка ідэнтыфікавалі. Ім апынуўся госць беларускай дэлегацыі, які не мусіў “ісці ў першых шэрагах беларускай каманды”. Імя Фомачкіна ў камітэце не называюць.

“Таксама Міжнародны паралімпійскі камітэт сёння ж правядзе сур’ёзную размову з Беларускім нацыянальным паралімпійскім камітэтам пра тое, што палітычныя пратэсты на Паралімпіядзе забароненыя”, — дадаюць у прэс-службе.


Пакуль гэта ўсе санкцыі, якія плануецца прымяніць у дачыненні да Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі