ФК "Дынама-Брэст" прадае цагляныя платы, браму і каналізацыйную сетку

14/12/2015 - 04:53

Футбольны клуб "Дынама-Брэст" выставіў на продаж нерухомую маёмасць. Як вядома, ён не першы год перажывае фінансавыя цяжкасці. На сайце "Белаграпрамбанка" змешчанае паведамленне пра продаж адным лотам за 13 млрд 395 млн 243 тысячы 39 рублёў "аб'екта нерухомай маёмасці", які складаецца з двух будынкаў, каналізацыйнай сеткі, двух цагляных платоў, металічнай брамы ды іншага. Мяркуецца, што рэалізацыя гэтай маёмасці дапаможа клубу разлічыцца з даўгамі.

Галоўнае фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі