Fitch знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі да "пераддэфолтнага"

08/07/2022 - 08:22

Агенцтва Fitch знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі да "пераддэфолтнага". Гэта рэакцыя на нядаўняе рашэнне ўладаў нашай краіны выконваць даўгавыя абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях. І калі гэтыя плацяжы не будуць выкананы на першапачатковых умовах да канца льготнага перыяду — 13 ліпеня, Fitch будзе лічыць гэта "дэфолтам".

Запланаваная дата перагляду суверэннага рэйтынгу Беларусі агенцтвам — 28 кастрычніка 2022 года. Аднак Fitch лічыць, што "падзеі ў краіне апраўдваюць такое адхіленне ад календара".

Яшчэ ў красавіку 2022-га рэйтынгавае агенцтва папярэджвала, што будзе разглядаць спробу ліквідаваць замежную запазычанасць у беларускіх рублях як дэфолт.

Міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў, каментуючы сумесную пастанову Саўміна і Нацбанка пра разлікі рублямі па еўрааблігацыях, прызнаў, што прычына яе з'яўлення ў заходніх санкцыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі