Фірма L’Oreal звольніла цемнаскурую мадэль-трансгендэра за расізм

03/09/2017 - 14:32

Французская касметычная кампанія L’Oreal звольніла сваю першую мадэль-трансгендэра Манро Бергдорф за расісцкія выказванні ў інтэрнэце. Мадэль напісала ў Фэйсбуку, што “ўсе белыя — расісты”. Пасля гэтага кампанія выступіла з заявай, у якой адзначыла, што такія заявы разыходзяцца з каштоўнасцямі L’Oreal, таму супрацоўніцтва з мадэллю спыненае, паведамляе ВВС.

Бергдорф на гэтым не супакоілася і напісала ў сацсетках: “Толькі ведайце, што разрываючы са мной, вы толькі пацвярджаеце: усё, што я сказала, — праўда”.

Спачатку Манро Бергдорф называлі тварам сучаснай этнакультурнай разнастайнасці — яна не толькі трансгендэр, але і цемнаскурая. Аднак неўзабаве 29-гадовая мадэль напісала ў сацыяльнай сетцы: “Шчыра, я больш не маю сіл казаць пра расісцкі гвалт з боку белых людзей. Так, УСІХ белых людзей. Паколькі большасць з вас нават не ўсведамляе, што ваша існаванне, прывілеі і поспех як расы пабудаваны на спінах, крыві і гібелі каляровых людзей. Усё вашае існаванне прасякнутае расізмам”.

Цяпер каментар выдалены. Бергдорф сцвярджае, што гэта быў адказ на падзеі ў Шарлотсвіле, дзе адбываліся дэманстрацыі нацыстаў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі