Федэрацыя хакея прывітала вызваленне Уладзіміра Беражкова з-за кратаў

06/04/2016 - 16:14

Беларуская Федэрацыя хакея пракаментавала вызваленне з СІЗА былога генеральнага менеджера мінскага «Дынама» Уладзіміра Беражкова.

"Мы лічым, гэта добрая навіна. У першую чаргу, для Уладзіміра Пятровіча Беражкова і яго сям'і. Мы вітаем гэта рашэнне", — цытуе by.tribuna.com паведамленне ФХРБ.

Пра вызваленне Беражкова пад падпіску аб нявыездзе стала вядома 6 красавіка. За кратамі ён правёў 237 дзён.

Дарэчы, Беражкоў з'яўляецца намеснікам старшыні нацыянальнай Федэрацыі хакея. Фотаздымак Беражкова цяпер знаходзіцца ў раздзеле "Кіраўніцтва" на сайце федэрацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі