Фанаты "Ромы" байкатуюць сённяшні матч з БАТЭ

09/12/2015 - 12:24

На матчы БАТЭ і "Рома" 9 снежня рымскі стадыён "Стадыё Алімпіка" будзе паўпустым. Фанаты "Ромы" не прыйдуць на матч заключнага раўнда групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Як піша "Прессбол", такім чынам італьянскія ультрас пратэстуюць супраць дзеянняў мясцовай паліцыі і кіраўніцтва клуба. Ім не падабаецца, што тыя падзялілі фанацкую трыбуну на тры сектары. Падзел быў праведзены для лепшага кантролю над футбольнымі фанатамі, але тым гэта не спадабалася. Іх абурэнне выклікала і маўклівая згода кіраўніцтва клуба на такі падзел.

Такім чынам, з 70 тысяч месцаў стадыёна пустымі могуць застацца каля 40 тысяч.

Паядынак "Рома" — БАТЭ пачнецца ў 22.45 паводле беларускага часу. Жывую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь-2".

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі