Facebook аб’явіў пра змену алгарытму барацьбы са спамам

30/06/2017 - 20:19

Сацыяльная сетка Facebook аб’явіла пра змену алгарытму барацьбы са спамерамі. Раней была агучаная новая стратэгія і інструменты барацьбы з распаўсюдам непраўдзівых навін праз платформу: да ацэнкі тэкстаў будуць прыцягваць карыстальнікаў і пабочныя арганізацыі — парталы навін, агенцтвы і тэлеканалы.

Віцэ-прэзідэнт Facebook Адам Масэры адзначыў, што дадзеная мера закране невялікую групу людзей, якія штодня публікуюць вялікую колькасць інфармацыі нізкай якасці. Гэта датычыць публікацыі спасылак, аднак не закранае змяшчэнне ў сацсетцы відэа, фота, статусаў і іншага кантэнту.

Сайт ria.ru нагадвае, што летась Facebook неаднаразова трапляў пад крытыку з-за публікацыі непраўдзівых навін напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі