Еўрасаюз 16 чэрвеня прыме чарговыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

15/06/2021 - 18:08

16 чэрвеня Еўрасаюз прыме чарговыя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Гэты пакет санкцыяў звязаны з пасадкай самалёта Ryanair у Нацыянальным аэрапорце "Мінск".

"Заўтра паслы ЕС дадуць зялёнае святло на замарожванне актываў і забарону на выдачу віз 78 людзям і 7 арганізацыям у сувязі з інцыдэнтам Ryanair і рэпрэсіямі ў Беларусі", — піша еўрапейскі рэдактар RFERL Рыкард Ёзвяк.

Кіраўніцтва ЕС і ЗША прыйшлі да пагаднення, што афіцыйны Мінск павінен адказаць за інцыдэнт з самалётам Ryanair.

Пад санкцыі ЕС трапяць 78 чалавек і 7 арганізацыяў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі