Еўрапейскія амбасадары зацвердзілі трэці пакет санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі і атачэння Аляксандра Лукашэнкі.
У яго ўвайшлі 29 чалавек і 7 кампаніяў, піша еўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзвяк.
Мяркуецца, што ў чацвер, 17 снежня, гэты пакет санкцыяў можа быць ухвалены Саветам Еўрасаюза.
Раней пад санкцыі трапілі 55 чалавек, адказных за фальсіфікацыі выбараў і гвалт на беларускіх вуліцах. У гэты лік трапілі Аляксандр Лукашэнка, яго памочнік па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, увесь склад Цэнтрвыбаркама, а таксама сілавікі.
Плануецца, што цяпер "чорны спіс" папоўняць бізнесоўцы і кампаніі, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.