Еўракамісар па ахове здароўя: вакцынацыя эфектыўней, чым лакдаўн

14/02/2021 - 11:27

Еўракамісар па ахове здароўя Стэла Кірыакідэс у інтэрв'ю газеце Augsburger Allgemeine заявіла, што вакцынацыя ад каронавіруса больш эфектыўная, чым татальнае закрыццё межаў, піша ТАСС.

Еўракамісар таксама паведаміла пра спрашчэнне працэдуры сертыфікацыі вакцын: вытворцы, якія ўжо атрымалі сертыфікат ЕС, у выпадку ўдасканалення сваёй прадукцыі для барацьбы з новымі мутацыямі, будуць вызваляцца ад паўторнай сертыфікацыі.

Тым часам Міністэрства аховы здароўя Украіны апублікавала абноўлены спіс дзяржаў "зялёнай" і "чырвонай" зоны: Беларусь трапіла ў "зялёны" спіс. Цяпер беларусам не трэба праходзіць ПЦР-тэст і праводзіць 14-дзённы перыяд самаізаляцыі пасля прыезду ў краіну.

У сваю чаргу МЗС Польшчы збіраецца выдаваць экспрэс-візы для людзей, якія хочуць працаваць у гэтай краіне. Першымі змогуць скарыстацца працэдурай жыхары Беларусі.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі